З цэнтральнай плошчы Смаргоні канчаткова прыбралі помнік Леніну.

фота Holiday.by

фота Holiday.by

Начальніца аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама Ганна Джумкова патлумачыла, чаму так адбылося.

Ганна Джумкова, фота Ok.ru

Ганна Джумкова, фота Ok.ru

«Гэты помнік не ўяўляе ніякай архітэктурнай ці іншай каштоўнасці», — мяркуе ідэолаг.

Яна патлумачыла, што смаргонскі Ленін пачаў развальвацца, а пакрываць яго металам было б задорага. «Думаю, людзі б не зразумелі, каб мы выдаткавалі грошы на гэта. Сёння ёсць больш запатрабаваныя сферы, дзе патрэбныя бюджэтныя грошы», — упэўнена Ганна Джумкова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?