Крымінальную справу ў дачыненні да галоўнага анестэзіёлага-рэаніматолага краіны Аляксандра Дзядзько расследуе СК. Пра гэта Tut.by паведаміў афіцыйны прадстаўнік ведамства Сяргей Кабаковіч.

Паводле інфармацыі Tut.by, Аляксандр Дзядзько быў затрыманы 15 мая. Фота: bsaer.org.

Паводле інфармацыі Tut.by, Аляксандр Дзядзько быў затрыманы 15 мая. Фота: bsaer.org.

— Следчым камітэтам распачата і расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Дзядзько па фактах атрымання хабараў ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч. — Цяпер з затрыманым працуюць следчыя, праводзяцца неабходныя працэсуальныя дзеянні.

Нагадаем, паводле інфармацыі Tut.by, галоўнага анестэзіёлага-рэаніматолага краіны Аляксандр Дзядзько затрымалі 15 мая. Сёння на працы яго няма, кабінет зачынены, а калегі кажуць: «Нам ніхто не паведамляе, дзе ён».

Пра тое, што сілавікі праявілі цікавасць да вядомага анестэзіёлага краіны Аляксандра Дзядзько, паведаміла інфармаваная крыніца:

— Па папярэдняй інфармацыі, Аляксандра Міхайлавіча затрымалі ў рамках «справы медыкаў», паказанні супраць яго, магчыма, даў адзін з пастаўшчыкоў медыцынскага абсталявання, які фігуруе ў справах іншых медыкаў.

У КДБ, які ў асноўным займаўся «справамі медыкаў», раней паведамілі, што не затрымлівалі галоўнага анестэзіёлага краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?