112.by

112.by

Здарэнне адбылося раніцай 9 красавіка: абваліўся ўчастак цаглянага франтона жылога дома ў аграгарадку Слабада, што ў Смалявіцкім раёне. Да месца выкліку былі накіраваныя падраздзяленні МНС, брыгада хуткай дапамогі, паведамляе 112.by

Кавалак франтона абваліўся на плошчы два квадратныя метры. Пацярпелых не было. Трохкватэрны дом 1984 года пабудовы стаіць на балансе Смалявіцкага ЖКГ і выкарыстоўваецца ў якасці жылля камерцыйнага найму (арэнднае). Сярод жыхароў - шматдзетная сям'я.

Дом прызнаны непрыдатным для пражывання. Прынята рашэнне аб рассяленні жыхароў у арэнднае жыллё ў Смалявічах.

112.by

112.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0