Бразільскі прэзідэнт Жаір Балсанару заявіў, што цяпер працуе сумесна з урадам ЗША для таго, каб «пасеяць разлад» у арміі Венесуэлы. Пра гэта паведамляе Reuters. У выпадку ваеннага ўварвання ў Венесуэлу Балсанару заявіў, што перш звернецца да Рады нацыянальнай абароны Бразіліі і Кангрэсу і папросіць у іх скаардынаваць дзеянні бразільскіх улад па гэтым пытанні.

«Мы не можам дазволіць Венесуэле стаць новай Кубай ці Паўночнай Карэяй», — лічыць бразільскі прэзідэнт. Паводле яго слоў, у выпадку любога замежнага ваеннага ўмяшання ў Венесуэле, цалкам верагодна, што краіну ахопіць партызанская вайна, якую будуць праводзіць прыхільнікі Мадуры і новы венесуэльскі ўрад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0