Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Палітыка выказала Радыё Свабода свой погляд на знос крыжоў у Курапатах.

«Для мяне зразумела адно — калі гэтая падзея выклікала столькі супрацьлеглых выказванняў, значыць, не ўсё было зроблена так, як трэба было б. Магчыма, мэты ў выканаўцаў гэтай акцыі былі самі па сабе і добрыя — навесці парадак, пачысціць тэрыторыю, надаць ёй прывабны выгляд. Але пры выкананні любога рашэння абавязкова трэба ўлічваць думкі людзей, іх пачуцці, годнасць, нацыянальныя і, урэшце, рэлігійныя традыцыі беларусаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?