Барысаўскія краязнаўцы звярнулі ўвагі, што адразу некалькі вуліц у паўночнай частцы горада атрымалі назвы ў гонар расійскіх імператараў.

Раней гэтыя вуліцы ніяк не называліся. Дадзеная тэрыторыя cтала забудоўвацца адносна нядаўна, у народзе гэтае месца называлася «Аэрадром». Дамы ўшчыльную падыходзяць да вёсак Стара-Барысаў і Дзямідаўка (радзіма памерлага кіраўніка БАТЭ Анатоля Капскага).

Як паведамляе газета «Гоман Барысаўшчыны», жыхар горада Міхаіл Саўко звярнуўся ў райвыканкам, каб яму патлумачылі, адкуль у Барысаве з’явіліся вуліцы Аляксандраўская, Паўлаўская і Раманаўская.

Спадару Саўко прыйшоў адказ за подпісам намесніцы старшыні райвыканкама Ліяны Хмуровіч, якая адпісала, што гэта «вяртанне да традыцый, у пачатку ХХ стагоддзя вуліцы горада называліся ў гонар імператарскіх асобаў».

Сама Ліяна Хмуровіч у каментары «Нашай Ніве» адказала, што адказвае ў райвыканкаме за эканамічную сферу, а гэты ліст падпісвала, калі ў адпачынку знаходзілася іншая намесніца кіраўніка раёна Анастасія Копікава, якая адказвае за сацыяльную сферу.

Анастасія Копікава адмовілася каментаваць, чаму вуліцам Барысава нададзеныя імёны расійскіх цароў і хто ініцыяваў такі працэс.

У перыяд, калі Беларусь уваходзіла ў склад Расійскай Імперыі, у Барысаве, сапраўды, існавалі «Аляксандраўская» і «Паўлаўская» вуліцы. Але знаходзіліся яны зусім у іншых месцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?