Паводле інфармацыі «Кур'ера», загінуўшы кіроўца працаваў у прыватнай слуцкай фірме, якая займаецца зборкай і дастаўкай мэблі. Яму было 47 гадоў.

Раніцай 17 сакавіка ён і яго двое калегаў ехалі па працы са Слуцка ў Старыя Дарогі. Па дарозе кіроўцу стала дрэнна, забалеў жывот. Мужчына адразу падумаў, што атруціўся. У вёсцы Вясея спыніў машыну і выйшаў на вуліцу, але лягчэй яму не стала. Ён вярнуўся за руль, і калегі паехалі далей.

Праз нейкі час кіроўца стаў нахіляцца наперад да руля. Па словах яго калегаў, мужчына сказаў: «Ну, усё». І памёр.

Машына ехала з хуткасцю не больш за 60 км/г. Мужчына, які сядзеў побач, схапіў руль, аўтамабіль удалося спыніць на абочыне. Калегі адразу ж выклікалі «хуткую». Па прыездзе медыкі канстатавалі смерць кіроўцы.

Папярэдняя прычына смерці — вострая сардэчна-сасудзістая недастатковасць, якая развілася ў выніку ішэмічнай хваробы сэрца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?