Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў прамежкавыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне. Яго цытуе ў сваім Telegram-канале журналіст крамлёўскага пула Дзмітрый Смірноў.

«Выбары ва Украіне пакуль не скончыліся, трэба будзе другі тур, пакуль рабіць нейкія афіцыйныя заключэння рана. Вядома, хацелася б бачыць ля руля не партыю вайны, а сілы, якія накіраваны на рэальнае паэтапнае ўрэгуляванне сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны на аснове наяўных дамоўленасцей», — сказаў ён..

Пасля апрацоўкі 73% бюлетэняў Уладзімір Зяленскі набірае 30,43% галасоў, Пятро Парашэнка — 16,14%.

Другі тур пройдзе 21 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0