biathlonworld.com

biathlonworld.com

Сёння ў шведскім Эстэрсундзе стартуе чэмпіянат свету па біятлоне. У ім не прымаюць удзелу экс-лідары зборнай Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна, што завершылі кар'еру.

ЧС адкрыецца змяшанай эстафетай (пачатак у 18.15). За Беларусь пабягуць Дынара Алімбекава, Алена Кручынінкіна, Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў.

8 сакавіка пройдзе жаночы спрынт, 9-га — мужчынскі.

На чэмпіянаце свету ў 2017 годзе, які прайшоў у Аўстрыі Беларусь заваявала адзін медаль: гэта было срэбра Дар'і Домрачавай у спрынце. У мінулым годзе ЧС не праводзіўся, бо была Алімпіяда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0