Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

ТАА «Трайпл» заявіла пра свой намер прадаць пакет акцый ЗАТ «Футбольны клуб «Дынама-Мінск». Як паведамляе Tut.by, інфармацыю пра гэта атрымалі суб'екты гаспадарання, што маюць пераважнае права пакупкі.

Гаворка ідзе аб продажы 52 простых імянных акцый наміналам 500 рублёў за штуку. Пры гэтым кошт продажу значна вышэйшы — 19 250 рублёў за штуку. Гэта значыць, увесь пакет (каля 57% акцый) яго цяперашні ўладальнік ацэньвае ў 1 млн беларускіх рублёў.

Чуткі пра будучую змену ўладальніка «Дынама» з'явіліся ў канцы мінулага года.

Юрый Чыж, асноўны ўладальнік «Трайпла», стаў уладальнікам мінскага «Дынама» ў канцы 1999 года. За мінулы час «бела-блакітныя» выйгравалі чэмпіянат Беларусі толькі ў 2004 годзе, восем разоў займалі другое месца, 5 разоў — трэцяе. Некалі легендарнаму клубу не ўдалося парушыць гегемонію барысаўскага БАТЭ.

Бізнэсмен вызначыўся тым, што за гэты час памяняў больш за 30 трэнераў. Паваротным момантам для «Дынама» і Юрыя Чыжа стаў леташні пройгрыш «Зеніту» у Санкт-Пецярбургу — 1:8.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?