У футбольнай Лізе чэмпіёнаў дакладна будзе новы пераможца. Мадрыдскі «Рэал», які выйграў тры папярэднія турніры запар, сенсацыйна прайграў 1:4 галандскаму «Аяксу» ў 1/8 фіналу.

У першым матчы ў Амстэрдаме «Рэал» выйграў 2:1, і ад гульні ў адказ мала хто чакаў нешта незвычайнае. Аднак пачатак быў шакуючым — за першыя 20 хвілін «Аякс» забіў два галы. У сярэдзіне другога тайма 30-гадовы серб Душан Тадзіч — найлепшы футбаліст матча — давёў лік да буйнога.

А як толькі «Рэал» скараціў розніцу ў ліку, «Аякс» адразу ж забіў цвік у труну прыгожым ударам са штрафнога. 

У паралельным матчы сенсацыі не адбылося. Дортмундская «Барусія», якая ў гасцях саступіла лонданскаму «Татэнхэму» з лікам 0:3, прайграла і дома. Лік — 1:0 на карысць англічан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?