Авіякампанія «Белавія» праводзіць акцыю для трансферных пасажыраў. Кошт квіткоў складзе 50% ад мінімальнага транзітнага тарыфу па маршруце туды-зваротна плюс таксы і зборы.

Спецыяльная прапанова дзейнічае з 5 па 12 сакавіка для падарожжаў, якія будуць здзяйсняцца з 5 сакавіка па 25 красавіка. Яна распаўсюджваецца толькі на транзітныя пералёты рэйсамі авіякампаніі са стыковачным пунктам у Мінску (напрыклад, Казань — Мінск — Прага — Мінск — Казань). Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння — 1 месяц. Прапанова дзейнічае толькі для палётаў туды-назад, на квіткі ў адзін бок яна не распаўсюджваецца.

У «Белавія» падкрэслілі, што змены часу і даты вылету забароненыя. Выкарыстанне білета абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў білеце. Пры невыкарыстанні квітка на адным з участкаў месца анулююцца па ўсім далейшым маршруце, і пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных яго участках. У гэтым выпадку выплачаная сума пасажыру ня вяртаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0