Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

У пачатку года паведамлялася, што гендырэктар «Мінск-Арэны», экс-міністр спорту Мікалай Ананьеў у канцы студзеня пакідае сваю пасаду ў сувязі са сканчэннем кантракту. Яго месца абяцалі сярод іншага экс-кіраўніку Мінска Андрэю Шорцу і былому міністру спорту Аляксандру Шамко. Але гэтыя перамены адкладаюцца.

Як распавялі Tut.by некалькі крыніц, Ананьеву на паўгода працягнулі кантракт. Гэта пацвердзілі ў Мінгарвыканкаме, які з'яўляецца наймальнікам гендырэктара спарткомплексу.

Па словах суразмоўцаў, Ананьеў застаецца для таго, каб без праблем падрыхтаваць «Мінск-Арэну» да Еўрапейскіх гульняў і дастойна правесці спаборніцтвы.

— Прымаючы рашэнне пра падаўжэнне, галоўным паставілі зладжанасць каманды, якая праводзіла шэраг міжнародных першынстваў. Таму і вырашылі на дадзеным этапе пераменаў не вырабляць, - кажа крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Ананьеў кіруе «Мінск-арэнай» з 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?