Некаторыя падпісчыкі «НН» пералічылі ахвяраваньні, але не даслалі адрасоў, абмежаваўшыся імёнамі. Так вы газэты не атрымаеце, даражэнькія. Вы, мусіць, думаеце, што вас уся краіна ведае. Не заўжды гэта так.
Зьміцер К., Натальля А., Лідзія К. зь Менску, што пералічылі ахвяраваньні, мы ня ведаем вашых адрасоў.
Сп.Сакалоўскі з в.Іскра, калі ласка, паведаміце раён, вобласьць і індэкс.
Сп.Астроўскі з Аршанскага раёну, як дакладна называецца ваша вёска?
Леанід Мікалаевіч Н. з вул.Калініна, калі ласка, паведаміце свой дакладны адрас.
Ахрамчук В.Г., калі ласка, дашліце свой адрас.
Алеся Юр’еўна М. з Наваполацку, зь якой вы вуліцы?
Пакідаючы жарты, кажам вам вялікі дзякуй, чытачы «НН». Вы аказаліся сапраўднымі грамадзянамі. З новага году падпісчыкаў «НН» паболела на 320, прычым адрасы й квіткі надыходзяць а надыходзяць.
Даць рады такой плыні няпроста. Таму будзьце ласкавы на будучыню дасылаць разборлівы й поўны адрас. Выконвайце наступныя парады:
Правілы падачы адрасоў
❏
Вельмі просім чытачоў, якія маюць намер ад Новага году чытаць «НН» у Інтэрнэце, а не на паперы, таксама дасылаць прыватныя ахвяраваньні з разьліку 6000 на месяц з пазнакай: «за Інтэрнэт». Бяз збору грошай газэце не захаваць якасьці.