Пра знікненне 17600 даляраў увечары 14 студзеня ў Глускі РАУС заявіла мясцовая жыхарка. У той дзень па вёсцы, дзе жыве пацярпелая, хадзілі тры жанчыны. З рознымі нагодамі яны зазірнулі ў чатыры дамы. З трох не прапала нічога, а гаспадыня чацвёртага страціла буйную саму, якую збірала на жыллё дзецям. Жанчына распавяла праваахоўнікам, што адна з жанчын засталася на вуліцы, пакуль другая адцягвала яе размовамі, а трэцяя хадзіла па хаце. Пасля на просьбу прынесці вады гаспадыня дома выйшла, а калі вярнулася, госці страцілі да размовы інтарэс і сышлі.

Прапажу грошай уладальніца заўважыла толькі да вечара, затрымаць па гарачых слядах зламысніц не ўдалося. Распачалі крымінальную справу. Крадзеж, учынены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дванаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?