Кадр з фільма
Рэжысёр Джэйсан Райтман здыме працяг фільма «Паляўнічыя на прывідаў» 1984 года, рэжысёрам якога быў яго бацька Айвэн Райтман, паведамляе Deadline.
Сцэнар фільма напісалі Джэйсан Райтман і рэжысёр і сцэнарыст Гіл Кінан. Вядома, што дзеянне новай стужкі не звязана з «перазагрузкай» «Паляўнічых на прывідаў» 2016 года, а з'яўляецца працягам арыгінальнага фільма.
Фільм «Паляўнічыя на прывідаў» рэжысёра Айвена Райтмана выйшаў у 1984 годзе. У галоўнай ролі зняўся Біл Мюрэй
0
0
0
0
0
0