president.gov.ua
Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў у Вінніцы падчас выступлення каля Спаса-Праабражэнскага кафедральнага сабора, куды разам з урадавай дэлегацыяй даставіў для дэманстрацыі парафіянам томас аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны, паведамляецца на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы.
«Вось цяпер наша царква з'яўляецца кананічнай, а няхай яны (РПЦ) самі разбяруцца, пакажуць томас. А дзе іх томас? Сталіным падпісаны? Вось гэта ўсё з гэтага і пачыналася. Праўда — яе не схаваеш», — заявіў ён, дадаўшы, што ніхто не мае права вызначаць, якія цэрквы кананічныя, а якія — не.
Ён адзначыў: «Дзверы кожнага храма павінны быць адчынены перад украінцамі. І ўкраінец не мусіць пытацца, якога патрыярхата царква, бо ён да Бога ідзе. І ўся царква мусіць быць адзіная».