5 студзеня ў Мінску і Магілёве з доказамі злачынства затрыманыя ўдзельнікі міжнароднай злачыннай групы, якія займаліся «дамоўнымі» матчамі, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Паведамляецца, што цягам доўгага часу члены групы арганізоўвалі і праводзілі «дамоўныя» матчы ў розных гульнявых камандных відах спорту. Яны дзейнічалі па загадзя агавораным сцэнары, а вынік гульні вызначаўся выстаўленнем букмекерскімі канторамі каэфіцыентамі на пэўны вынік. Незаконны грашовы прыбытак ўдзельнікі «шэрых» схем атрымлівалі ад букмекерскіх кантор краін Заходняй Еўропы і Азіі.

Заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 209 (махлярства) і ч. 2 арт. 253 (подкуп удзельнікаў і арганізатараў прафесійных спартовых спаборніцтваў і відовішчных камерцыйных конкурсаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У дачыненні да трох падазраваных абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0