Праваахоўнікі шукаюць мужчыну, які абрабаваў сталічную аўтазапраўку, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Следчыя высвятляюць асобу мужчыны, які 21 снежня 2018 г. у 22.25 у памяшканні аўтазапраўкі па вул. Анаева ў Мінску выкраў дзённую выручку ад продажаў, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета.

Рабаўніку на выгляд 30-35 гадоў, яго рост - каля 180 см. Мужчына сярэдняга целаскладу, на твары была медыцынская маска светлага колеру. Быў апрануты ў скураную куртку да пояса цёмнага колеру з двума папярочнымі маланкамі ад замка на грудзях, сінія джынсы, чорныя красоўкі, на руках меў пальчаткі, на галаве - чорную вязаную шапку. Прыкульгвае на левую нагу.

Інфармацыю праваахоўнікі просяць паведамляць па тэлефонах: (017) 239-41-75, 239-41-76 (кругласутачна) або па тэлефоне 102. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0