Ад 2 студзеня запрацавала электронная рэгістрацыя іншаземцаў, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, праз дзяржаўны партал электронных паслуг, старонку portal.gov.byпаведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

Рэгістравацца трэба тым, хто застаецца больш як на 5 працоўных дзён (але зрабіць гэта ў першыя 5 дзён). Паслуга цяпер бясплатная, ад 2 студзеня не патрэбен электронны подпіс, атрыманне якога платнае.

Электронная паслуга даступная тым, хто трапіў у краіну праз пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу, але ня тым, хто прыехаў праз мяжу з Расеяй (апошнім трэба асабіста прыходзіць у аддзел грамадзянства і міграцыі).

Партал электронных паслуг даступны на расейскай мове, часткова на беларускай і часткова на ангельскай. У выпадку, калі нешта не спрацоўвае на сайце, па-ранейшаму можна асабіста зьвярнуцца ў аддзел грамадзянства і міграцыі.

За парушэньні, зьвязаныя з рэгістрацыяй, пагражае папярэджаньне, штраф да 20 базавых велічынь або дэпартацыя. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0