28 снежня жыхар Ваўкавыска паведаміў, што ў доме на вуліцы Ракасоўскага выявіў свайго 84-гадовага сваяка са смяротнымі ранамі галавы.

Падчас агляду месца здарэння следчыя канстатавалі крымінальны характар ​​смерці пенсіянера.

Заведзена крымінальная справа па факце забойства заведама састарэлай асобы. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы 54-гадовы сусед забітага мужчыны, паведамляе Следчы камітэт.

Следчыя высветлілі, што злачынству папярэднічаў канфлікт, які ўзнік паміж двума названымі асобамі падчас распівання спіртных напояў. У выніку госць нанёс гаспадару жылля некалькі удараў тупым прадметам па галаве, ад чаго пенсіянер памёр. Непасрэдная прылада злачынства вызначаецца. Расследаванне працягваецца.

фоты Следчага камітэта

фоты Следчага камітэта

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0