У кантэйнер смеццявоза ў Мінску трапілі небяспечныя рэчывы, з-за чаго ў ім пачалася хімічная рэакцыя. На месца здарэння выклікалі ратавальнікаў.

Паведамленне пра тое, што на вуліцы Філімонава са смеццявоза ідзе жоўта-аранжавы дым, паступіла ў МНС у сярэдзіне дня 28 снежня. Ратавальнікі высветлілі, што ў кузаве грузавіка адбываецца хімічная рэакцыя з выдзяленнем цяпла і дыму.

Работнікі МНС агарадзілі месца здарэння. Тэрыторыя і кузаў аўтамабіля былі апрацаваны для нейтралізацыі дзеяння хімічных рэчываў. Хімічныя рэчывы былі аддзеленыя ад смецця, змешчаныя ў пластыкавую тару для далейшай транспарціроўкі да месца часовага захоўвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0