Пракуратура Мінскай вобласці распачала крымінальныя справы па фактах махлярства ў асабліва буйным памеры па матэрыялах праверкі аб пратэрмінаванай запазычанасці трох малочных прадпрыемстваў.
У выніку ашуканскай схемы падазраванага, генеральнага дырэктара адной з расійскіх кампаній, тром малочным прадпрыемствам нанесены ўрон у суме больш за 2,7 мільёна рублёў.
Крымінальныя справы накіраваныя ва ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.
Пасля распачынання крымінальных спраў падазраваны часткова кампенсаваў страты аднаму з трох прадпрыемстваў, выплаціўшы больш за 300 тысяч рублёў.
0
0
0
0
0
0