Украінскія ўлады знялі забарону на ўезд у краіну мужчын з Расіі ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў пасля завяршэння дзеяння ваеннага становiшча. Пра гэта ўкраінскаму выданню «Гордон» распавёў прэс-сакратар Дзяржпагранслужбы Украіны Алег Слабадзян.

«Ваеннае становішча не працягнулі — значыць, пагроза ўварвання расійскіх войскаў знізілася», — адзначыў ён, дадаўшы аднак, што «пытанне забеспячэння бяспекі на мяжы па-ранейшаму актуальнае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0