Пра задымленне ў адным з пад'ездаў дзевяціпавярховага дома ў Вілейцы па вуліцы Гагарына, 12 паведамілі 28 снежня каля трох гадзін ночы.
Калі прыехалі першыя выратавальнікі, вялікае задымленне было на чацвёртым і пятым паверхах.
Гарэлі ўваходныя драўляныя дзверы ў адной з кватэр. Агонь на дзвярах патушылі. Іншых крыніц узгарання не знайшлі.
Падчас пажару кватэра была зачыненая, гаспадароў дома не было.
Па словах інжынера інспекцыі нагляду і прафілактыкі Аляксандра Казакевіча, справай цяпер займаецца Вілейскі РАСК. Над устанаўленнем прычыны і магчымага вінаватага будуць працаваць следчыя.
0
0
0
0
0
0