kremlin.ru

kremlin.ru

Масква і Ерэван не дамовіліся аб цане на газ. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян пасля перамоваў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

«У нас няма канчатковага рашэння аб цане на газ. Але ў мяне аптымістычны настрой, і я спадзяюся, што мы дасягнем жаданага выніку, прынамсі, абыдземся без непажаданых развіццяў», — сказаў ён.

Пашынян адзначыў, што пытанне цэнаў на газ з'яўляецца «адчувальным» для расійска-армянскіх адносін і яго абмеркаванне працягнецца «ў працоўным парадку».

Дамова аб пастаўках расійскага газу ў Арменію мінае 31-га снежня. Калі бакі не прыйдуць да новага пагаднення, то дагавор аўтаматычна будзе працягвацца з захаваннем старой цаны. Кампанія «Газпром Арменія», якая належыць расійскаму «Газпрому», атрымлівае газ па цане 150 даляраў за тысячу кубаметраў, а жыхары Арменіі плацяць 285 даляраў за тысячу кубаметраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0