Першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын і бізнэсмен Павел Тапузідзіс павіншавалі выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Лагойску, перадае БелТА.
Турчын лічыць важным развіваць такую форму выхавання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
«Самае галоўнае, каб у дзіцяці быў дом, мама і тата, і на гэта накіравана палітыка дзяржавы», — падкрэсліў ён.
Дзяўчынкі атрымалі казачны домік, лялькі і тэлефоны, хлапчукі — чыгунку, ровар і канструктар.
А гаспадарам дому сямейнага тыпу ўручылі мотаблок.
У сваю чаргу бізнэсмен Павел Тапузідзіс прызнаўся, што сам вырас у шматдзетнай сям'і і ўпэўнены, што, калі радуеш дзяцей, здзяйсняеш дзіцячыя мары, у самога з'яўляецца ўсмешка.
0
0
0
0
0
0