Рабаванне адбылося ў вёсцы Двор Суша, што ў Лепельскім раёне.

Вядома, што незнаёмец прабраўся ў хату да старой жанчыны, разбіўшы акно на верандзе. Ён запатрабаваў атрыманую ёй напярэдадні пенсію. Пад пагрозай расправы старая жанчына аддала ўсе 420 рублёў, аднак рабаўнік вырашыў пакінуць ёй 10 рублёў на хлеб.

Злачынцу хутка выявілі. Гэта 32-гадовы ўраджэнец Шумілінскага раёна. Вясковы дом, дзе пражывае адзінокая жанчына, ён нагледзеў загадзя, калі прыязджаў у вёску прадаваць дровы. Прычым для здзяйснення злачынства праехаў на ровары больш за 30 км.

Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку было апытана насельніцтва найбліжэйшых населеных пунктаў. Падазрэнні трапілі на апошняга пакупніка крамы ў адной з вёсак Бешанковіцкага раёна. Мужчына, падобны па прыкметах з рабаўніком, набыў некалькі пляшак спіртнога, цыгарэты і прадукты.

Але затрымалі яго ў Светлагорскім раёне, куды ён паехаў да знаёмай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?