Міністр сацыяльнай палітыкі Украіны Андрэй Рэва заявіў, што на пастаяннай аснове за мяжой працуе 3,2 мільёна грамадзян Украіны, часова — ад 7 да 9 мільёнаў чалавек, паведамляе «Карэспандэнт».

Ён дадаў, што больш за ўсё украінцаў працуе ў Польшчы — каля 2 мільёнаў чалавек. «З іх каля 1 мільёна чалавек працуюць афіцыйна, і толькі 400 тысяч плацяць сацыяльныя ўнёскі ў Польшчы», — адзначыў ён.

Насельніцтва Украіны цяпер складае 42,2 мільёна чалавек без уліку акупаванага Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0