Майнінг біткойна стаў стратны, паколькі выдаткі на здабычу гэтай крыптавалюты пачалі перавышаць яе курс, піша Financial Times.

Так, напрыклад, прыпынілася будаўніцтва найбуйнейшага прадпрыемства па здабычы біткойнаў у Вялікабрытаніі.

Кампанія Nvidia, якая прадавала відэакарты для майнінга, закрыла сваё крыптааддзяленне. Амерыканская майнінгавая кампанія Gigawatt у лістападзе падала заяву на банкруцтва.

Для таго каб майнеры выходзілі ў бясстратнасць, кошт біткойна павінен складаць як мінімум 5 тысяч даляраў, піша FT. 19 снежня яго курс знаходзіцца ў раёне 3,8 тысячы даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0