У мінулым годзе ў параўнальнай беднасці жылі 22,6% насельніцтва Эстоніі, у параўнанні з папярэднім годам доля такіх людзей павялічылася на 1,6%.

Рост паказчыка параўнальнай беднасці звязаны з тым, што даходы гэтай групы насельніцтва раслі павольней, чым мяжа параўнальнай беднасці.

У мінулым годзе ў параўнальнай беднасці ў Эстоніі жылі людзі, чые месячныя эквівалентныя нета-даходы складалі менш за 523 еўра, у 2016 годзе гэтая сума складала 469 еўра. У абсалютнай беднасці жылі людзі, чые месячныя эквівалентныя нета-даходы складалі менш за 207 еўра, у 2016 годзе гэтая сума складала 200 еўра.

У абсалютнай беднасці ў 2017 годзе жылі 3,4 працэнта насельніцтва Эстоніі (44 000 чалавек), што на 0,2% больш, чым у 2016 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?