Экіпаж інспектараў Гомельскага РАУС звярнуў увагу на трох мужчын, якія нешта бурна абмяркоўвалі на вуліцы Шашэйнай вёскі Прыбор Гомельскага раёна.

Увагу інспектараў прыцягнуў тэлевізар, які стаяў побач. На пытанне супрацоўнікаў аб паходжанні тэлевізара грамадзяне адказалі, што тэхніка належыць аднаму з мужчын, аднак растлумачыць сітуацыю гэты мужчына не змог.

Інспектары вырашылі адвезці маладога чалавека разам з тэлевізарам у РАУС для далейшага разгляду. Як высветлілася, 26-гадовы жыхар Гомеля выкраў тэлевізар у 61-гадовага гамельчука. Супраць 26-гадовага мужчыны, які раней быў судзімы за рабаванне, распачалі крымінальную справу за крадзеж. Падазраванага затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?