Прадавец гандлёвага павільёна ў вёсцы Звянчатка Клімавіцкага раёна Мікіта Бяляеў адзін здолеў даць адпор тром рабаўнікам, паведамляе міліцыя рэгіёну.

21 кастрычніка ў 18.30 у павільён зайшлі трое мужчын. Гэтых людзей хлопец наглядна ведаў, яны і раней не раз заходзілі сюды.

Нечакана адзін з іх дастаў нож і запатрабаваў грошы і тавар.

Мікіта Бяляеў, які служыў ва ўнутраных войсках МУС, прыёмам абяззброіў рабаўніка, ударам кулака зваліў другога. Падскочыў да дзвярэй, штурхнуў іх так, што трэці, які падпіраў дзверы звонку, адляцеў і ўпаў.

Зламыснікі селі ў машыну і з'ехалі, а хлопец патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра здарэнне.

Неўзабаве злачынцаў затрымалі. Імі аказаліся грамадзяне Расіі. Распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 207 КК Беларусі (Разбой).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0