У кастрычніку выпадковы мінак апынуўся ў патрэбны час у патрэбным месцы. Андрэй Глезаў не застаўся ўбаку, калі пабачыў канфлікт паміж мужчынам і дзяўчынкай, якая плакала. Аказалася, што мужчына — двойчы судзімы за згвалтаванне рэцыдывіст.

Выйшаўшы падчас абедзеннага перапынку па справах, Андрэй Глезаў убачыў незвычайную пару — мужчына трымаў за руку дзяўчынку, а тая вырывалася і плакала. Калі ён падышоў да іх, мужчына, з якім дзіця, як аказалася, не было знаёмае, тут жа ўцёк. Пры гэтым ён выхапіў у школьніцы банкаўскую карту, якую настойліва спрабаваў даць дзіцяці.

Бацькі адразу паведамілі пра здарэнне ў міліцыю. Высветлілася, што за плячыма зламысніка вялікі крымінальных досвед: ён не раз прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку двойчы за згвалтаванне.

Распачатая крымінальная справа за замах на згвалтаванне. Максімальнае пакаранне — да 15 гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?