У Вілейцы адбыўся круглы стол»Наступствы фінансавага крызісу для буйных прадпрыемстваў і пазіцыя свабодных прафсаюзаў». Удзельнічалі актывісты Свабоднага прафсаюзу металістаў оптыка‑механічнага заводу «Зэніт», сябры Партыі БНФ, дэмакратычная грамадскасць.
З Мінску прыехалі асноўныя выступоўцы: кіраўнік Аналітычнай камісіі Партыі БНФ Пётра Садоўскі ды эксперт у эканоміцы Міхал Залескі.

Вінцук Вячорка, які вёў паседжанне,зазначыў, што яго мэта — даць працаўнікам «Зеніту», дый наагул жыхарам Вілейкі, больш інфармацыі пра наступствы крызісу для беларускай эканомікі, для канкрэтных прадпрыемстваў, выпрацаваць рэкамендацыі да тактыкі свабодных прафсаюзаў. М.Залескі й П.Садоўскі апісалі варыянты развіцця падзеяў вакол «Зеніту», які ўключаны ва ўказ № 605, а значыць, падлягае асаблівай працэдуры акцыянавання й прыватызацыі.

Галоўная рэкамендацыя — патрабаваць галоснасці ў прыняцці рашэнняў, адстойваць сацыяльныя правы работнікаў, асцерагацца інвестараў, якія не дзейнічаюць паводле закону й цывілізаваных нормаў, у тым ліку расейскіх.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?