7 жніўня ў маім жыцці і ў жыцці маіх калегаў змянілася многае. Вучымся жыць, працаваць і мець зносіны ў новым статусе — статусе падазраваных. А зараз раптам нечакана дадаецца статус «завербаваных». Таму што калі ты не прызнаўся, што завербаваны, значыць, ты завербаваны.

Цалкам дакладна магу сказаць: асабіста мяне ніхто не вербаваў. І не спрабаваў, дарэчы. Тое ж кажуць і ўсе мае калегі ў рэдакцыі. Дзіма выступіў. Ён зрабіў усё правільна.

І яшчэ. Многія чамусьці лічаць, што «справа БелТА» ўжо скончана. А яна яшчэ толькі пачалася. І чым і калі скончыцца — зусім незразумела.

Чытайце таксама: Журналіст Tut.by: Падчас допыту ў Следчым камітэце мяне шантажом завербавалі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?