Паводле інфармацыі «Спорт-Экспрэс», з канчатковым афармленнем здзелкі наконт пераходу ў «Спартак» экс-абаронцы «Чэлсі» і зборнай Англіі Джона Тэры узніклі пэўныя складанасці.

Ніякіх пытанняў па кантракце ў 37-гадовага футбаліста няма (гэта пацвярджаюць і крыніцы ў брытанскіх СМІ), медагляд у рымскай клініцы «Віла Сцюарт» таксама пройдзены паспяхова. Паўза ж з афіцыйным абвяшчэннем пра трансфер звязана з тым, што ў Тэры і яго сям'і паўсталі сумневы аб мэтазгоднасці пераезду ў Расію на фоне шматлікіх негатыўных публікацый аб краіне ў англійскай прэсе.

Дэдлайн — 14 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0