«Аляксандру Лукашэнку трэба даць магчымасьць прадэманстраваць жаданьне ня толькі зьмяніць адносіны з Эўропай, але і ўрэгуляваць унутраную сытуацыю», — лічыць старшыня інстытуту «Адкрытае грамадзтва» Джордж Сорас.
Пра гэта ён заявіў, выступаючы на ХIII Форуме адкрытага грамадзтва, які прайшоў 6—7 лістапада ў Таліне, паведамляе БелаПАН.
Джордж Сорас таксама зазначыў, што станоўча было б расцэнена вяртаньне Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Беларусь, таму што студэнты гэтага ўнівэрсытэту хочуць вучыцца ў сваёй краіне.
0
0
0
0
0
0