З сайта «Тэлескоп», які рэдагуецца заходнерусістам і супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Львом Крыштаповічам, знік матэрыял расійскага шавініста Кірыла Авяр'янава «Захаваць Расіі Белую Русь».
Апроч іншага, у тэксце праводзілася думка, што Беларусь — гэта «руская зямля», на якой жывуць «або рускія», «або прапольскія іюды».
Чытайце таксама: Сайт Крыштаповіча: «Беларусія — гэта руская зямля. На ёй жывуць ці рускія, ці прапольскія іуды»
Матэрыял быў апублікаваны 27 ліпеня і быў напісаны ў стылістыцы скандальных тэкстаў «рэгнумаўцаў», асуджаных у Мінску за распальванне нацыяльнальнай варажнечы.
Зрэшты, хаця матэрыял і выдалены з сайта, але ў кэшы пошукавых сістэм ён захаваўся.
Наколькі можна меркаваць па допісах у сацыяльных сетках, некаторыя грамадзяне звярнуліся ў сілавыя структуры і Міністэрства інфармацыі з просьбамі даць кваліфікацыю апублікаванаму тэксту.