Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца сёння з сацыяльна-эканамічным развіццём Мёрскага раёна (Віцебская вобласць) і ходам уборачнай кампаніі, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пабывае ў полі азімай пшаніцы ААТ «Туркова», дзе яму паведамяць аб уборцы збожжавых у гаспадарцы, рэгіёне і краіне ў цэлым, выкананні дзяржаўнага заказу па продажы збожжа, забеспячэнні кармамі жывёлагадоўчай галіны і ўжыванні прагрэсіўных тэхналогій пры іх нарыхтоўцы.

Таксама кіраўнік дзяржавы плануе наведаць Мёрскую цэнтральную раённую бальніцу. Там яго праінфармуюць аб выкананні яго даручэнняў па завяршэнні будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю новага корпуса ўстановы, аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву рэгіёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?