Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

Адпаведная інфармацыя размешчана ў акаўнтах Агенцтва тэлевізійных навін у сацыяльных сетках, паведамляе БЕЛТА.

«Інтэрв'ю — адно на мільён! Задай сваё пытанне самому галоўнаму чалавеку краіны. Упершыню за доўгі час Лукашэнка сустрэнецца з журналістамі ў інфармацыйным эпіцэнтры краіны — у тэлестудыі на Макаёнка, 9», — гаворыцца ў паведамленні.

У ім таксама адзначаецца, што ў інтэрнэт-карыстальнікаў ёсць унікальная магчымасць перадаць сваё пытанне Аляксандру Лукашэнку. Дасылаць іх можна на паштовую скрыню [email protected]. Беларускі лідар у рамках сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ адкажа на самыя арыгінальныя пытанні.

Дата правядзення сустрэчы пакуль не называецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0