Фэстываль швэдзкіх фільмаў «Восеньская стужка» пройдзе ў Віцебску 10-12 кастрычніка ў кінатэатры «Мір».
Фэстываль ладзіцца Амбасадай Швэцыі ў Беларусі, якая прэзэнтавала для паказу 4 фільмы. Кінастужкі будуць дэманстравацца з субтытрамі на беларускай мове, а праца рэжысэркі Мары Вальгрэн «Маленькая калядная казка» дубляваная на творчым аб’яднаньні «Беларускі Гальфстрым» з удзелам вядомых актораў і музыкаў.
0
0
0
0
0
0