Інцыдэнт адбыўся 28 студзеня.

Як паведамляе партал kraj.by, 27-гадовы мужчына адкрыў акно на другім паверсе жылога дома ў цэнтры горада і пачаў «спраўляць патрэбу» проста на вуліцу.

Мінакі рабілі яму заўвагі, а ён адказваў: «Мне ўсё роўна, я не мясцовы». У выніку адна жанчына зняла хуліганскую выхадку на смартфон і патэлефанавала ў міліцыю.

Хулігана затрымалі. Высветлілася, што ён са сваім таварышам прыехаў у Смаргонь з Барысава ў камандзіроўку. Мужчыны працавалі ў індывідуальнага прадпрымальніка, ставілі пластыкавыя вокны.

28 студзеня ў здымнай кватэры яны пілі спіртное з дзвюма мясцовымі дзяўчатамі.

— Мужчына дапіўся да таго, што вырашыў «схадзіць у прыбіральню» проста з акна. Пры гэтым ён не рэагаваў ні на заўвагі мінакоў, ні на ўгаворы супакоіцца свайго таварыша і дзяўчат, — адзначылі следчыя.

Цяпер прымаецца рашэнне аб завядзенні крымінальнай справы за хуліганства. Такое злачынства караецца грамадскімі працамі ці штрафам, ці выпраўленчымі працамі да двух гадоў, або арыштам, або пазбаўленнем волі да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?