17 студзеня раённы суд польскага горада Асвенцім агучыў прысуд удзельнікам перформансу каля музея Аўшвіц-Біркенау.

Адам Бяляцкі асуджаны да 1 года 6 месяцаў зняволення. Яго прызналі вінаватым ў знявазе месца памяці і забойстве жывёлы, паведамляе Радыё Свабода

Адам Бяляцкі на лаве падсудных, фота Уладзя Грыдзіна

Адам Бяляцкі на лаве падсудных, фота Уладзя Грыдзіна

Ён таксама мусіць заплаціць штраф у памеры 2000 злотых (каля 630 даляраў ЗША). Яму забаронена мець жывёлаў на працягу 10 гадоў.

Мікіта Валадзько асуджаны да 1 года 2 месяцаў зьняволеньня. Яму таксама забаронена мець жывёлаў на працягу 10 гадоў.

Суддзя заявіла, што асуджаныя перад учынкам разумелі, што ім за гэта пагражае, тым не менш пайшлі «на такі ўчынак». «Яны зняважылі месца памяці, палітае крывёю сотняў тысячаў людзей», — сказала яна.

24 сакавіка 2017 года раздзетыя дагала маладыя людзі завесілі лозунг «Arbeit Macht Frei» расцяжкай з надпісам «Love». Яны спрабавалі прыкаваць сябе адзін да аднаго кайданкамі. Падчас акцыі два ўдзельнікі-беларусы зарэзалі ягня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?