На хвалі вялікай папулярнасці серыялу «Гульня тронаў» пошта Велікабрытаніі напрыканцы студзеня мае выпусціць абмежаваную серыю паштовых марак з асноўнымі героямі і матывамі серыялу, паведамляецца на сайце службы.
Аматары серыялу і філатэлісты змогуць набыць серыю з дзесяццю найболей вядомымі героямі, а таксама тэматычныя альбомы для калекцыянавання. Кошт адной пары марак складзе каля трох беларускіх рублёў. А за ўсю серыю з дзесяццю героямі давядзецца выкласці болей за 200.
На марках таксама можна будзе ўбачыць славуты Жалезны трон, Караля ночы, цмокаў і іншых магічных персанажаў. Першая партыя выйдзе ў колькасці ўсяго 1500 штук, паведамляе сайт пошты.
0
0
0
0
0
0