Чатыры дні родныя, валанцёры і міліцыя шукалі 39-гадовую жыхарку Заслаўя. У нядзелю, 26 лістапада, жанчына адправілася на сталічную Камароўку і прапала.

30 лістапада міліцыя знайшла жанчыну - у Мінску. «Яе жыццю і стану здароўя нічога не пагражае», — распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак.

39-гадовая Наталля ў нядзелю адправілася з Заслаўя на Камароўскі рынак у сталіцы, адкуль пайшла прыкладна ў 16.00. Пасля гэтага сувязь з ёй абарвалася. Сям'я была занепакоеная і аб'явіла жанчыну ў вышук: дома ў яе засталіся трое дзяцей, яшчэ адно дзіця - у бальніцы. На днях у сына быў дзень нараджэння.

Пошукам жанчыны займаліся родныя, валанцёры «Анёла» і міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?