У новым сталічным рэстаране «Макдональдс» на Прытыцкага, 58 панавала ажыўленая атмасфера і вясёлы шум. Макдональдс зладзіў для падапечных Беларускага дзіцячага хоспіса вясёлае свята і падвёў вынікі дабрачыннай акцыі МакХэпі Дзень.
Дзеці вучыліся рабіць легендарны Біг Мак.
Узялі ўдзел у шоу Рональда Макдональда.
Сустрэліся з паралімпійскім чэмпіёнам Аляксандрам Трыпуцем, уладальнікам тытула «Міс свету на калясцы-2017» Аляксандрай Чычыкавай, а таксама з першай беларускай мадэллю з ДЦП і актрысай Ангелінай Уэльскай.
Аляксандра Чычыкава (злева), Аляксандр Трыпуць і Ангеліна Уэльская.
А кульмінацыяй свята стаў выступ NAVIBAND з любімымі хітамі.
Святочнае мерапрыемства было прымеркавана да завяршэння штогадовай дабрачыннай акцыі МакХэпі Дзень. У гэтым годзе больш за 200 000 неабыякавых беларусаў узялі ў ёй удзел, на добрыя справы было сабрана больш за 70 000 рублёў. А за ўсе 16 гадоў правядзення кампаніі было сабрана больш за 1 750 000 дэнамінаваных рублёў.