У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і Гомельскім выканкаме некалькіх чыноўнікаў знялі з пасады з-за позняй уборкі лёну.

— Вызвалены ад пасад цэлы шэраг кіраўнікоў: першы намеснік старшыні выканкама, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы, у Міністэрстве сельскай гаспадаркі — два начальнікі ўпраўлення. Парадак навялі, — распавёў, адказваючы на пытанне TUT.BY, віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы.

Нагадаем, у Гомельскай вобласці райвыканкамы, шэраг прадпрыемстваў і навучальных устаноў атрымалі лісты з просьбай аказаць садзейнічанне ва ўборцы лёну ў некалькіх раёнах рэгіёну. Ужо праз суткі ў Кармянскі, Рагачоўскі, Буда-Кашалёўскі і Чачэрскі раёны з усёй вобласці былі накіраваны калоны аўтобусаў з тысячамі памочнікаў.

Усяго на Гомельшчыне было пасеяна 4800 га лёну, прыбіраць ўсёй вобласцю прыйшлося крыху больш за тысячу гектараў. Штодня ўдзел ва ўборцы прымалі да трох тысяч чалавек на працягу некалькіх дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0