Пасёлкі, з якіх будуць рабіць вёскі будучыні, вызначылі ва ўсіх абласцях Беларусі, паведаміў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы.

У краіне вызначаны пасёлкі, якія будуць ператвараць у вёскі будучыні. «У кожнай вобласці будзем адпрацоўваць пілотныя праекты», - распавёў у парламенце віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, піша Tut.by.

Паводле яго слоў, прывядуць у парадак 62 пасёлкі гарадскога тыпу — па 2-3 пасёлкі ў год у кожнай вобласці.

Да развіцця «маленькіх вёсачак» вырашана прыцягваць бізнэс, расказаў Міхаіл Русы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0