Галоўны металург Мінскага трактарнага завода (МТЗ) Андрэй Карась затрыманы пры атрыманні хабару. Пра гэта паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржбяспекі Беларусі.

КДБ у рамках барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі затрыманы пры атрыманні хабару памерам 2,8 тыс. даляраў ад старшыні праўлення ўкраінскага «Завода уцяжарвальнікаў» Аляксандра Скібы галоўнага металурга МТЗ Андрэя Карася. У якасці пасярэдніка пры атрыманні хабару выступаў сын Карася.

Таксама задакументаваны факт атрымання хабару ад прадстаўнікоў камерцыйных структур памерам 1,7 тыс. даляраў начальнікам ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння МТЗ В. Мязгой.

Усяго ўстаноўлена больш за 20 фактаў карупцыйнай дзейнасці службовых асоб МТЗ на агульную суму больш за 40 тыс. даляраў, гаворыцца ў паведамленні КДБ. У дачыненні да супрацоўнікаў прадпрыемства распачатыя крымінальныя справы па арт. 430 КК (Атрыманне хабару), у дачыненні да Скіба - па ч. 2 арт. 431 КК (Дача хабару).

Усе фігуранты карупцыйных схем затрыманыя. У дачыненні да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Для далейшай вытворчасці крымінальныя справы перададзеныя ў Следчы камітэт Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0